О награды ветерана Александра Ясинского
gazeta 30-06-2025, 11:07 15 291 Беларусь памятае
Аляксандр Гаўрылавіч Ясінскі нарадзіўся ў вёсцы Крычава ў 1906 годзе. У Чырвоную Армію быў прызваны ў ліпені 1944-га. Накіраваны ў 27-ю гвардзейскую мотастралковую механізаваную ордэна Суворава 2-й ступені дывізію 2-га Беларускага фронту. Ваяваў у складзе 3-й роты 2-га мотастралковага палка. Прымаў удзел у Берлінскай наступальнай аперацыі.
Аб мужнасці і трываласці ў баях Аляксандра Ясінскага сведчыць даведка капітана Уварава, у якой пералічаны наступныя падзякі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага Іосіфа Сталіна: «За ўзяцце гарадоў Прынцлаў і Ангермюндэ 2 красавіка 1945 года», «За ўзяцце Фрыдланда, Нойбрандэнбурга, Ліена 29 красавіка 1945 года», «За ўзяцце гарадоў Штральсбурга, Грышмена, Дэмена 1 мая 1945 года», «За ўзяцце гарадоў Ростак і Варнэмюндэ 2 мая 1945 года», «За ўзяцце гарадоў Барт, Бат, Доберан, Нойбукаў, Варын, Вітэнберг і злучэнне з саюзнымі англійскімі войскамі 3 мая 1945 года».
Пасля вайны ветэран працаваў старшынёй калгаса, потым брыгадзірам. За добрасумленную працу ўзнагароджаны шматлікімі граматамі, медалём «Ветэран працы». Падчас паходу ў 1987 годзе «арганаўты мінулага» сустракаліся з ветэранам і запісалі яго ўспаміны. Вось пералік узнагарод ветэрана, якія мы атрымалі ў дар для экспазіцыі гістарычнага музея «Нашы землякі – удзельнікі вайны»: ордэн Вялікай Айчыннай вайны 2-й ступені 1985 г., медалі «За перамогу над Германіяй» 1945 г., «20 лет Победы в Великой Отечественной войне 1941 – 1945 гг. », «Пятьдесят лет Вооружённых сил СССР 1918 – 1968 гг.», «25 лет Победы в Великой Отечественной войне» 1970 г., «30 лет Победы в Великой Отечественной войне 1941 – 1945 гг.» 1975 года, «70 лет Вооружённых сил СССР 1918-
1978 гг. », «40 лет Победы в Великой Отечественной войне» 1985 г., «За безупречную службу», два значкі, прысвечаныя 40-й гадавіне перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1985 года.
Па матэрыялах газеты «Міёрская даўніна».





